Публикации
в прессе
Научные
публикации
Воспоминания
и отчеты
Описания

    

"ЧЫРВОНА ЗМЕНА"
ОРГАН ЦЭНТРАЛЬНАГА КАМIТЭТА ЛКСМ БЕЛАРУСI
16 Лютага 1986 г.

ПАДАРОЖЖА... ПАД ЗЯМЛЕЙ

Закончылася чарговая сумеснвя камсамольска-маладзёжная экспедыцыя мінскіх і маскоўскіх спелеолагаў у пячору Снежную. Гг-та карставая поласць. раз-мешчаная ў адным з адгор'яў Бзыбскага хрыбта Каўказа, прыцягвае да сябе ўвагу тым, што тут можна ўстанавіць новы рэкорд све-ту па глыбіні праходжання. Снежная - яе глыбіня 1370 метраў - уступае толькі бездані Жан Бернар у Францыі. Экспедыцыя, у якой пабываў карэспандэнт БЕЛТА, мела не толькі спартыўныя, але і навуковыя мэты. Да 800-метровай адзнакі беларускім спелеолагам удалося спусціцца ўпершыню.
...На паўкіламетровай глыбі-ні ў каменным хаосе Універсітэцкай залы паявіліся дзве бельія палаткі. У жоўтым святле піхтароў, якое гублялася сярод ільду і снегу, экспедыцыя няспешна разбівала новы лагер. Зверху, над палаткамі, быццам дымаход у печы, узнеслася 160-метровая вертыкаль Вялікага калодзежа. А яшчэ аышэй распасцерлася масіўнае канічнае цела самага глыбокага на планеце ледніка. Дзесьці ўні-зе сонна барматаў Вадаспадны ручай.
В. Гатоўчык, Інжынер вытворчага аб'яднання "Інтэграл", націснуў кнопку мініяцюрнага тэлефона і выклікаў стацыянар ны лагер.
- Як чуваць? Што новага наверсе?
- Чуем цябе, Валерый, добра. У нас раніца. Прачнуліся, а палаткі пад снегам, ледзь адкапаліся, - адквзваюць з паверхні. - Падмарозіла, так што снег раставаць не будзе
- паводка вам у бліжэйшы час не пагражае. Спакойна адпачывайце. Добрай усім ночыі
Дарэчы, "ноч" для штурмавой групы - паняцце ўмоўнае. Ішлі шостыя суткі падземнага падарожжа, і дзень у нашым разуменні ўжо даўно зблытаўся з ноччу. Час сутак спелео лагі вызначалі адвольна: павярнуў выключальнік налобнага ліхтара - надышло світанне. І пакуль не выключыш яго
- дзень да апошняй мінуты заняты пераноскай шматлікіх "модуляў" - стандартна ўпакаваных прадуктамі харчавання і рыштункам мяшкоў.
А побач, не змаўкаючы ж на секунду, грукацела падземная рака. Здаецца, што такім быў голас дагістарычнага страшыдла, і прывыкнуць да яго
-немагчыма. Размаўляць адзін ? адным прыходзіцца жэстамі. Ізаляцыя ад прывычных прасторава-часавых арыенціраў, бясконцае пераадоленне найця жэйшых перашкод нават у самых моцных членаў экспедыцыі выклікалі працяглы стрэс, паўсонны стан, зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. "Падняўся нв паверхню пасля пяцідзённага падарожжа па пячо-ры Салдацкай і здзівіўся: аказ ваецца, звычайная трава востра і моцна пахне, - успамінаў потым удзельнік экспедыцыі ў Снежную інжынер-электронік з "Інтэграла" Мікалай Маскоўскі. - Сарваў травінку, уцягнуў у сябе паветра - адчуваю пах свежых корак кавуна. Праўда, првз паўгадзіны гэтыя падманлівыя адчуванні прайшлі. Заставалася. прывыкнуць да сонечнага святл", скінуць з плячэй стомленасць, поўнасцю вызваліцца ад уздзеяння "стрэсараў выжывання".
...Калі падземныя падарожні кі прачнуліся, знялі лагер, пачаўся чарговы нялёгкі спуску залу Надзеі. Кіраўнік экспедыцыі маскоўскі ўрач Аляксей Крыцкі павёў групу праз славуты сярод спецыялістаў Кветкавы ход, акаймаваны чароўнымі па прыгажосці "раслінамі" э мжвралаў, быццвм пвкрытымі іневм. Крохкія стварэнні простатакі просяцца ў рукі, але тут дзейнічае нязменнае правіла "Ні да чаго не дакранаццаі", і яно яшчэ раз прагучала пад пячорнымі аводамі як напамінанне навічкам аб унікальнасці ўсяго, што паўстала перад іх позіркам.
Пячоры прыцягваюць не толькі спартсменаў-спелеолагаў, але і вучоных. Цікавыя звесткі знаходзяць у іх археолагі, што вывучаюць стаянкі першабытных людзей, якія ратаваліся ад халадоў у ледніковую эпоху. Геолагі адпраўляюццв пад зямлю высвятляць працэсы ўтварэння пячор. Фізіка і хімія, гідрагеалогія і мінералогія, батаніка і энтымалогія, антрапалогія і медыцына - вось далёка не поўны пералік навук, "зацікаўленых" у вывучэнні карсту. Вядомы французскі спелеолаг Нарбер Кастэрэ гаварыў: "Пад зямлёй схавана многа такога, што здольна даць пажытак розуму філосафа, уразіць і захапіць патрабавальнага і скептычна настроенага вучонага".
Аб'ектам даследаванняў сталі і... самі спартсмены-спелеолагі. Удзельнікі складаных падарожжаў па пячорах маюць патрэбу ў пастаянным медыцынскім кантролі. Напрыклад, часоаая адсутнасць бактэрыяльнага фону падаўляе імунітэт спартсменаў, і ў іх пры выхадзе з пячор паяўляюцца ярка выражаныя сімптомы запалення верхніх дыхальных шляхоў. Вядомы і адварстны эфект: павышанае ўтрымйнне вуглекіслаты і чысціня пячорнага паветра вельмі эфектыўныя пры лячэнні захворванняў органаў дыхання. Гэты метад, які атрымаў назву спелеатэрапія, шырока выкарыстоўваецца медыкамі пры лячэнні хранічных захворванняў. Ужгародскія пячоры ператвораны ў лячэбніцы. Аналагічную бальніцу пад зямлей ствараюць у адпрацаваных салігорскіх шахтах і беларускія ўрачы. А псіхафізіёлагаў перш за ўсё цікавіць, як арганізм чалавека прыстасоўваецца да незвычайных умоў жыцця пад зямлёй. Асобна вывучаецца спецыялістамі так званая сенсорная дэпрывацыя - умоаы, пры якіх уздзеянне прывычных знешніх раздражняльнікаў на жывыя арганізмы зведзена да мінімуму. Гэта дазваляе выявіць рэзераы і магчымасці чалавечага арганізма.
Адным з самых яркіх момантаў апошняй экспедыцыі ў Снежную, і не толькі на думку яе удзельнікаў, можна лічыць тое, што на 700-метровай глыбіні ўпершыню былі выяўлены насякомыя. Магчыма, гэта новы від прадстаўнікоў спелеафауны. Адкаэ павінны даць маскоўскія спецыялісты - біёлагі, якія вывучаюць жывых аыкапняў,
Людзей цягне пад зямлю і спартыўнав захапленне. Спе-леалогію іншы раз называюць "альпінізмам наадварот" - падобна яна ў спартыўных адносінах на гвраўзыходжанне. Калі ў XVIII стагоддзі аўстрыйскі матэматык Нагель спусціўся ў шахту Мацоха, пачалвся гісторыя сусветнай спелеалогіі. Пераадоленая ім тады 138-метровая глыбіня здавалася недасягальным рэкордвм. 1 сапраўды, спусціцца да кіламетровай адзнакі падземныя падарожнікі змаглі толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя. 1 яшчэ адна дэталь; у нашай краіне трыццаць гадоў назад было вядома толькі каля 500 карставых пячор і шахт. За гэтыя гады спелеолагі-аматары адкрылі іх больш як 5 тысяч, у асноўным у Крыме, нв Каўказе, Паміры і Цянь-Шані.
У Снежнай "штурмавікі" ўдала пераадолелі пяць завалаў, прайшлі магутныя вадаспады, даказалі сабе і іншым, што здольны вынесці больш сур'ёзныя выпрабаванні. Іх пройдуць энтузіясты ў канцы сёлетняга года, калі экспедыцыя прадоўжыць работу.
...Выходзячы з пячоры, падарожнікі больш эа ўсё здзіўляліся аксамітназяленаму колеру неба. Яго звод, усыпаны буйнымі зоркамі, быццам швы, пранізвалі сярэбраныя іголні метэораў, і ўвесь гэты фантастычны пейзаж у хуткім часе дапоўніўся сакавітымі фарбамі світання. Два кіламетры ніжэй дагаралі агні абуджаных ад дрымоты гарадоў.

К. СТАЛЯРЧУК, кар.БЕЛТА.



Кратко о пещере|исследователи| ad memoria|библиотека|архив|снаряжение|медаль
юбилейный вечер|перспективы

All Contents Copyright©2001-; Edition by Andrey Pilsky; Design by Andrey Makarov;
"Снежная"-XXX лет.